Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём выратавальніка

Работнiкi МНС – гэта людзi максімальнай сабранасці, вытрымкі i ўмення хутка прымаць адзiна правільнае рашэнне. На перадавой барацьбы з прыроднымi i тэхнагеннымi катастрофамi менавiта вы першымi аказваеце падтрымку тым, хто трапiў у бяду.

Толькi ў 2024 годзе вiцебскiмi ратавальнікамi захавана больш за 60 чалавечых жыццяў, з якiх 9 дзяцей.

Пастаянна абнаўляецца матэрыяльная база ведамства, каб аператыўна i якасна працаваць. У мiнулым годзе на ўзбраенне падраздзяленняў вобласцi паступiла першая 52-метровая лесвіца АЛ-52 айчыннай вытворчасцi, аналагаў якой у падраздзяленнях краiны няма.

Дзякуючы эфектыўна арганiзаванаму iнфармаванню насельнiцтва аб правілах бяспечных паводзiн у регiёне знiжаецца колькасць гiбелi людзей ад пажараў.

Дарагiя сябры! Ад усiх жыхароў Вiцебскай вобласцi гаворым вам дзякуй за нялёгкую працу, за мужнасць i гераiзм, за неабыякавасць i ўменне за хвiлiны прыйсцi на дапамогу!

Асаблiвыя словы падзякi – ветэранам службы, якiя з'яўляюцца прыкладам i маральным арыенцірам для новых пакаленняў ратавальнікаў.

Жадаем моцнага здароўя, спакою, мiру i дабра, невычарпальных жыццёвых сiл, энергii i поспехаў у высакароднай справе выратавання людзей i служэння роднай Беларусі!

З павагайi А. М. Субоцiн, старшыня Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, i Д. В. Дземiдаў, старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў.