Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў сістэмы працы і сацыяльнай абароны з прафесійным святам

Руководство Витебской области поздравляет работников и ветеранов системы труда и соцзащиты с профессиональным праздником
 Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы працы і сацыяльнай абароны!


Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Сацыяльна-працоўная сфера з'яўляецца адным з найбольш складаных і шматгранных складнікаў грамадскага жыцця, закранае інтарэсы кожнага чалавека і кожнай сям'і, аказвае вялікі ўплыў на сацыяльны настрой грамадства.

Высокія вынікі, дасягнутыя ў сферы сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння жыхароў Віцебскай вобласці – гэта плён вашай працы і адданасці абранай справе.

У вашай прафесіі засяроджаны лепшыя чалавечыя якасці. Ваша праца нясе цяпло і клопат людзям, якія ў сілу жыццёвых абставін і ўзросту маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы.

Ад усёй душы дзякуем вам за вашу працу і прафесіяналізм. Шчыра жадаем здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям.