Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў СМІ, сувязі і паліграфічнай галіны з прафесійнымі святамі
Паважаныя работнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі, сувязі і паліграфічнай галіны вобласці!
Віншуем вас з прафесійнымі святамі — Днямі друку, работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Патрэба людзей у аператыўнай і праўдзівай інфармацыі, жаданне быць у курсе рэгіянальнага і рэспубліканскага парадку дня заўсёды нязменныя. Ва ўмовах, што склаліся, праца медыясупольнасці набывае асаблівую каштоўнасць і значнасць, дзякуючы чаму ў кожнага ёсць магчымасць знаходзіцца ў эпіцэнтры сучаснага жыцця.
У журналісцкіх матэрыялах адлюстроўваецца час, ажывае і становіцца аб'ёмнай гісторыя вобласці і краіны. Ад вашага прафесіяналізму, аб'ектыўнасці залежыць тое, як грамадства ўспрымае і ацэньвае тое, што адбываецца. Да вас звяртаюцца людзі за пошукам адказаў у няпростых сітуацыях, і гэта — найвышэйшая ступень даверу, разуменне таго, што кожнае пытанне знойдзе правільнае рашэнне.
Шчыра ўдзячныя ветэранам, якія стварылі аснову для развіцця сучаснай медыяпрасторы, і ўсім работнікам сродкаў масавай інфармацыі, сувязі і паліграфічнай галіны за добрасумленную працу, велізарную творчую самааддачу.
Жадаем вам здароўя, шчасця, натхнення, паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў! Няхай ваша дзейнасць служыць дабру і стварэнню!