Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў СМІ, сувязі і паліграфічнай галіны з прафесійнымі святамі
Віншуем вас з прафесійнымі святамі – Днём друку, Днём радыё, тэлебачання і сувязі!
Час патрабуе ад сродкаў масавай інфармацыі аператыўнай і адказнаяй працы. Якасная і прафесійная журналістыка здольна даць адпор глабальным выклікам і пагрозам. Вы фарміруеце грамадскае меркаванне, а значыць, чула рэагуеце на запыты і настроі людзей, удзельнічаеце ў стварэнні іміджу вобласці.
Чытацкая і гледацкая аўдыторыя сёння ўсё больш сыходзіць у сацыяльныя сеткі, дзе шырока прадстаўлена і рэгіянальная журналістыка. Праз аб'ектыўную і пісьменную падачу кантэнту, шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй СМІ дэманструюць прафесійную дзейнасць, надаюць новы імпульс развіццю рэгіёнаў, спрыяюць вырашэнню праблем, дапамагаюць людзям.
Жадаем вам здароўя, шчасця, натхнення, паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў! Няхай ваша дзейнасць служыць дабру і стварэнню.
З павагай,