Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў СМІ, сувязі і паліграфічнай галіны з прафесійнымі святамі

Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі, сувязі і паліграфічнай галіны вобласці!
Віншуем вас з прафесійнымі святамі – Днём друку, Днём радыё, тэлебачання і сувязі!

Гэта свята аб'ядноўвае людзей самых розных прафесій, якія забяспечваюць неад'емнае права сучаснага чалавека атрымліваць актуальную, якасную і дакладную інфармацыю.

Супрацоўнікі друкаваных выданняў, тэлеканалаў, радыёпраграм і інтэрнэт-рэсурсаў актыўна развіваюць лічбавыя фарматы і асвойваюць новыя тэхналогіі зносін з аўдыторыяй. Пры гэтым яны застаюцца вернымі сваёй галоўнай задачы – своечасова інфармаваць аб падзеях у свеце і рэгіёне, фарміраваць маральныя арыенціры і забяспечваць дыялог паміж грамадствам і ўладай. Час патрабуе ад сродкаў масавай інфармацыі аператыўнай і адказнай працы.

Супрацоўнікі паліграфічнай галіны, «Саюздруку», пошты і электрасувязі ўкараняюць новыя формы працы і аказання паслуг, прафесійна і адказна выконваюць свае абавязкі.

Жадаем вам здароўя, шчасця, натхнення, паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў! Няхай ваша дзейнасць служыць дабру і стварэнню!

З павагай,

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў