Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў СМІ, сувязі і паліграфічнай галіны з прафесійнымі святамі
Віншуем вас з прафесійнымі святамі – Днём друку, Днём радыё, тэлебачання і сувязі!
Бурнае развіццё сродкаў сувязі і камунікацыі, электронных СМІ і сацыяльных сетак кардынальна змяніла жыццё людзей. Рэгіянальная журналістыка, фарміруючы актуальны парадак дня, уносіць свой уклад у развіццё грамадства. Супрацоўнікі друкаваных выданняў, тэлеканалаў, радыёпраграм і інтэрнэт-рэсурсаў забяспечваюць неад'емнае права сучаснага чалавека атрымліваць аператыўную і аб'ектыўную інфармацыю.
Вы актыўна развіваеце лічбавыя фарматы, асвойваеце новыя тэхналогіі зносін з аўдыторыяй, знаходзячыся на перадавой лініі інфармацыйнага фронту, імкнецеся ствараць унікальны творчы кантэнт і стыль. Ваша высакародная місія – не проста выпусціць газету ці тэлерэпартаж, а данесці да чалавека жыватворчае слова праўды, якое дапамагае яму ў жыцці, надае сілы для стваральнай працы.
Супрацоўнікі паліграфічнай галіны, пошты, электрасувязі ўкараняюць інавацыйныя падыходы ў сферы аказання паслуг, прафесійна выконваюць свае абавязкі.
Жадаем вам здароўя, шчасця, натхнення, паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў! Няхай ваша дзейнасць служыць у імя міру і стварэння!
З павагай,
А.М.Субоцін, Д.В.Дзямідаў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў