Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з Днём маці

Дарагія жанчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці!

Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага за маці. Яе любоў захоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт.

У гэты святочны дзень словы шчырай удзячнасці, любові і павагі мы адрасуем усім маці – клапатлівым, цярплівым, мудрым. Мацярынства – вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Менавіта з малаком маці мы ўбіраем любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне. Вернае матчына сэрца і моцнае бацькоўскае плячо служаць апорай у любых выпрабаваннях.

Мы цэнім працу шматдзетных маці. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне. Мацярынская праца адзначаецца высокімі ўзнагародамі Радзімы. Самая галоўная – ордэн Маці, уручаецца тым, хто нарадзіў і выхаваў пяцёра і больш дзяцей. Гэту ўзнагароду напярэдадні Дня маці атрымаюць чатырнаццаць жанчын Віцебшчыны.

Па традыцыі штогодзі 25 жыхарак рэгіёна становяцца ўладальніцамі прэміі абласнога выканаўчага камітэта імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобы-Марчанка. Іх прыклад вучыць бацькоўскай адказнасці, захаванню і памнажэнню дабрадзейнасці ў сямейных адносінах.

Жадаем Вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашыя надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць любоў і ўвагу.

Крапкога Вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме!
З павагай,

Н.Н.Шарсцянёў,                                                           В.В.Тарэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў