Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з надыходзячым Новым годам

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

Навагоднія святы – асабліва любімы, чаканы час. Кожны будуе планы на будучыню і ўпэўнены, што новы 2022 год падорыць толькі самае добрае і светлае.

Перагортваючы апошнія старонкі календара, мы падводзім вынікі, ацэньваем дасягненні і поспехі. 2021 год паказаў, што жыхарам Віцебшчыны ёсць чым ганарыцца. Развіваецца прамысловы комплекс, працягваецца мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей, ствараюцца новыя. У вобласці з'явіліся больш за два дзясяткі прадпрыемстваў, многія з іх у рэгіёнах.

Наша прадукцыя пастаўляецца ў 85 краін свету. Пятая частка экспарту прыпадае на харчовыя тавары. Будуецца жыллё, адкрываюцца сацыяльныя аб'екты, удасканальваецца інфраструктура. Знакавай падзеяй зыходзячага года для жыхароў Віцебска стала завяршэнне рэканструкцыі вуліцы Гагарына.

Асобная падзяка работнікам сістэмы аховы здароўя за самаадданую працу ў складаных умовах пандэміі.

Сумленнай працай, прафесіяналізмам і стараннасцю кожнага жыхара вобласці складаецца дабрабыт нашага рэгіёну. Надыходзячы год для грамадзян рэспублікі будзе асабліва важным. Нам трэба будзе вызначыцца з будучыняй, на рэферэндуме вырашыць, якой будзе Канстытуцыя краіны.

Ад душы ўдзячныя за разуменне агульных мэт, падтрымку абранага шляху, адданасць і любоў да роднай зямлі. Разам нам пад сілу увасобіць у жыццё наватарскія ідэі, інавацыйныя праекты, якія ўвойдуць у гісторыю Віцебскай вобласці.

Дарагія землякі! Жадаем вам, каб надыходзячы год быў напоўнены цікавымі і яркімі падзеямі! Няхай 2022-і апраўдае надзеі і чаканні, парадуе прафесійнымі поспехамі і дасягненнямі. Няхай у вашым доме заўсёды будуць дастатак і ўтульнасць, у сям'і – любоў і ўзаемаразуменне. Моцнага здароўя, дабра і шчасця!

З Новым годам!

З павагай,

А.М.Суббоцін,                                                            В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў