Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з надыходзячым Новым годам
Праваджаючы 2022-ы, кожны ўспамінае пра мінулае і разважае пра будучыню.
Год, які сыходзіць, ставіў перад намі няпростыя задачы, разам з тым ён падарыў шмат яркіх момантаў і знакавых падзей. Вынік
працы — у рэканструяваных і ўзведзеных аб'ектах, адкрыцці новых вытворчасцей, захаванні і прымнажэнні культурных і духоўных традыцый, інтэлектуальнага патэнцыялу.
Дзякуй усім вам за працу, самааддачу, неабыякавасць і імкненне зрабіць паўночны рэгіён краіны мацнейшым і прыгажэйшым.
Будучыня Віцебшчыны залежыць ад прафесіяналізму, вытрымкі, настойлівасці і працаздольнасці кожнага. Упэўнены, разам нам па сілах увасабленне ў жыццё прагрэсіўных і неардынарных падыходаў у справах. Няхай 2023-і, які будзе адзначаны святкаваннем 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці, спрыяе гэтаму.
Жадаем, каб надыходзячы год быў для вас удалым і плённым, часам новых дасягненняў!
Здароўя, аптымізму, дастатку і выканання запаветных жаданняў!
З павагай,
А.М.Субоцін, В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў