Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з прафесійным святам ветэранаў і работнікаў сферы працы і сацыяльнай абароны

Паважаныя ветэраны і работнікі сферы працы і сацыяльнай абароны!

5 студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнай абароны.

Шчыра віншуем ветэранаў і работнікаў галіны з прафесійным святам. Пытанні працы, занятасці і сацыяльнай абароны актуальныя заўсёды і важныя для кожнага чалавека.

Шчырую падзяку адрасуем усім, хто служыць нялёгкай і высакароднай справе, дапамагае ўсім, хто мае патрэбу ў апецы.

Праяўляючы клопат пра старэйшых, вы таксама ўносіце годны ўклад у захаванне нашых традыцыйных каштоўнасцей, непарыўнай сувязі пакаленняў і ўмацаванне адзінства народа.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

З павагай,

А.М.Суббоцін,                                                            В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                            старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                    Савета дэпутатаў