Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам
Шчыра віншуем вас з Днём настаўніка!
Гэта свята – нагода сказаць самыя цёплыя словы ўдзячнасці ўсім, каго лічым сваімі настаўнікамі, хто дапамог вызначыцца з будучыняй і выбраць мэту ў жыцці, даў нам найважнейшыя ўрокі сумленнасці, адказнасці за лёс Айчыны.
Праца настаўніка карыстаецца асаблівай павагай і гонарам у дзяржаве і грамадстве. Вы фарміруеце ўяўленні падрастаючага пакалення аб свеце, дабры, справядлівасці, узбагачаеце іх новымі ведамі, дапамагаеце прымаць самастойныя рашэнні.
Ва ўстановах адукацыі Віцебшчыны засяроджаны велізарны інтэлектуальны патэнцыял. Аўтарытэт педагагічнай школы рэгіёна – у імкненні да асваення новых прафесійных рубяжоў, інавацыйных методык і практык у адукацыйным працэсе. Сваёй самаадданасцю, неабыякавасцю, любоўю да вучняў шмат у чым вызначаюцца іх поспехі, дабрабыт і будучыня дзяржавы.
Словы падзякі адрасуем ветэранам галіны, якія ўнеслі велізарны ўклад у справу выхавання і адукацыі пакаленняў, перадалі прафесійнае майстэрства сваім пераемнікам.
Паважаныя настаўнікі! Ад усёй душы жадаем выканання смелых задумак і невычарпальнага энтузіязму! Будзьце заўсёды поўныя жыццёвай, творчай энергіі і ўпэўнена рухайцеся да новых прафесійных вяршынь!