Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам

 Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы!

Шчыра віншуем вас з Днём настаўніка!

Педагог – не проста прафесія, гэта асаблівая філасофія жыцця, якая заключаецца ва ўменні сеяць і ўзрашчваць у юных душах збожжа ведаў і дабра.

Перад сучаснай сістэмай адукацыі Віцебшчыны стаяць задачы не толькі навучыць маладое пакаленне самастойна мысліць, прымаць вывераныя рашэнні, але і прывіць любоў да роднай зямлі. Дзякуючы вашаму асабістаму прыкладу беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, цвёрдай грамадзянскай пазіцыі растуць сапраўдныя патрыёты, закладваюцца асновы будучыні нашай краіны. А гэта і ёсць найвышэйшая ступень педагагічнага майстэрства.

Атрадна, што ў рэгіёне шмат унікальных і зладжаных калектываў, дынастый, закаханых у сваю справу людзей. У апошнія гады нямала зроблена для ўмацавання прэстыжу прафесіі, павышэння сацыяльнага статусу настаўніка, і такая праца, безумоўна, будзе працягнута.

Адрасуем вам словы падзякі за нялёгкую працу, цяпло сэрцаў і святло ведаў, якое вы нясеце дзецям. Няхай падапечныя бачаць у вас не толькі прафесіянала, але і старэйшага таварыша, лідара, які ўмее натхніць на добрыя справы і павесці за сабой.

У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дастатку, невычарпальнага энтузіязму, удзячных вучняў і гонару за іх!

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў