Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з 80-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Прыміце шчырыя віншаванні з 80-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня – гэта найважнейшая дата ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржавы. Гэта сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і годнай будучыні беларускага народа.
Вялікая Айчынная вайна стала асаблівым мерилом цвёрдасці духу і стойкасці людзей. Каласальная адвага запатрабавалася, каб адстаяць свабоду і суверэнітэт. І гэта добра ведаюць на апаленай вайной, але неўстрашымай Віцебшчыне, дзе нашы землякі мужна змагаліся, праліваючы кроў на франтах і ў партызанскіх атрадах. У гады вайны загінуў кожны трэці жыхар поўначы краіны.
Урокі гісторыі неаднаразова пацвярджалі: цяжкія часы можна перажыць, толькі аб'яднаўшы намаганні.
Гады ваенных выпрабаванняў выпрацавалі ў людзей пачуццё абавязку, адказнасць за мір і парадак. Толькі на прызнанні і павазе подзвігаў старэйшага пакалення, на памяці аб іх гераізме можна выхаваць годных грамадзян, сапраўдных патрыётаў, захоўнікаў і абаронцаў роднай зямлі.
Нізкі паклон героям Вялікай Айчыннай вайны! Слава тым, хто аднаўляў вобласць і краіну з руін, хто будаваў дарогу ў будучыню. Мы ганарымся пакаленнем пераможцаў, якое падарыла нам жыццё і свабоду!
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім жыхарам Віцебскай вобласці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу!
Няхай неба над нашай краінай заўсёды будзе мірным!З павагай,
Аляксандр СУБОТИН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дзмітрый ДЗЕМIДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.