Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з Днём Канстытуцыі

Паважаныя жыхары вобласці!

 

Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Асноўны Закон нашай краіны адкрывае новую старонку яе сучаснай гісторыі. Канстытуцыя ўмацоўвае прававыя асновы грамадства, стварае для наступных пакаленняў надзейны механізм абароны сапраўдных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага лад жыцця.

Роўна год таму прынятыя змены надалі дадатковы імпульс развіццю нашай дзяржавы, мы ўдасканалілі інстытут народаўладдзя і стварылі сістэму кіравання, якая адпавядае выклікам часу. 

Без міру і згоды ў грамадстве, патрыятызму мы не зможам дасягнуць пэўных вышынь, зрабіць наш рэгіён багацейшым і мацнейшым.   Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, стануць нашай апорай у справах і пачынаннях!

Жадаем вам, дарагія сябры, поспехаў, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

З павагай,

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Цярэ́нцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў