Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна са святам працы
Паважаныя
жыхары вобласці!
Дарагія сябры!
Віншуем вас са святам працы!
Першамай сімвалізуе каштоўнасць творчай працы, абуджэнне прыроды і новых надзей. Гэтае свята аб'ядноўвае жыхароў Віцебшчыны агульным імкненнем да міру, згоды і працвітання.
Праца заўсёды была і застаецца галоўнай рухаючай сілай, яна напаўняе жыццё чалавека сэнсам і зместам. Ад кожнага з нас залежыць паспяховае развіццё рэгіёна. Толькі аб'яднаўшыся, мы здольныя пераадолець цяжкасці і выпрабаванні, што выпалі на наш час.
Мы свята шануем традыцыі, сярод якіх і святкаванне Першамая. Гордасць вобласці – нашы ветэраны. Людзі, якія сваімі рукамі стварылі аснову эканомікі краю і сваім прыкладам вучаць нас працаваць на сумленне.
У гэты вясновы дзень жадаем усім здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах і радасці!
З павагай,
Н.Н.Шарснёў, В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў