Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў Віцебшчыны з абласным святам "Дажынкі-2024"

Паважаныя жыхары і працаўнікі вёскі вобласці!

 

Полацк – сталіца «Дажынак – 2024» гасцінна сустракае залаты фонд аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны: рэкардсменаў хлебнай нівы, дасведчаных спецыялістаў, таленавітых кіраўнікоў. Гэты свята — своеасаблівы гімн хлебу, даніна прызнання заслуг тых, хто яго вырошчвае і збірае.

У гэтым годзе ўклад сельскагаспадарчых арганізацый вобласці ў рэспубліканскі каравай склаў 873,5 тысяч тон збожжа і рапсу, што на 243,5 тысяч больш за леташні вынік. Абсалютным лідарам па валавым зборы збожжа стаў Аршанскі рэгіён, намалаціўшы больш за 100 тысяч тон хлеба. 

Жніво паказала: лепшыя вынікі ў тых, хто шырока выкарыстоўвае дасягненні аграрнай навукі, прымяняе сучасныя тэхналогіі, высокаўраджайныя сарты культур, працуе на высокапрадукцыйнай тэхніцы.

Шчырыя словы падзякі выказваем сельскім працаўнікам, гараджанам, навучэнскай моладзі, кіраўнікам арганізацый – усім тым, хто падстаўляе плячо аграрнаму сектару і ад каго залежыць канчатковы вынік у атрыманні сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Ад усёй душы жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, міру, святочнага настрою і слаўных здзяйсненняў на карысць нашага краю!

З павагай,

А.М.Субоцін,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта            



Д.В.Дзямідаў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў