Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна са святам Уваскрасення Хрыстовага

Паважаныя жыхары Віцебшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыстова!

Вялікае хрысціянскае свята знамянуе сабой перамогу жыцця над смерцю, служыць невычарпальнай крыніцай духоўнай стойкасці. Светлыя велікодныя дні адкрываюць нам глыбокі сэнс веры, заклікаюць жыць па сумленні, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні.

Свята Уваскрасення дазваляе лепш усвядоміць важнасць міру і згоды ў грамадстве, дорыць нам разуменне простых чалавечых каштоўнасцей: дабра, вернасці, імкнення да шчасця, узаемадапамогі.

Напярэдадні вялікага Дня жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальных сіл, шчасця і поспехаў! Няхай светлае свята Пасхі прынясе радасць і згоду ў вашы сем'і, натхніць на высакародныя ўчынкі, напоўніць сэрцы верай і надзеяй!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,                                                           В.В.Тарэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў