Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхаркам рэгіёну віншаванне з Днём жанчын

Дарагія жанчыны Віцебшчыны!
Віншуем вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

Гэтае свята напоўнена радасцю, цяплом і душэўнай шчодрасцю. У кожным доме, сям'і гучаць шчырыя словы прызнальнасці Вам, якія нясеце ў наш свет гармонію, пяшчоту, клопат і любоў.

Мы дзякуем нашым мамам, бабулям, жонкам, сёстрам, дочкам, сяброўкам, калег па працы за працавітасць і мудрасць, дабрыню і разуменне, цярпенне і адказнасць. Вы захоўваеце сямейны ачаг, прысвячаеце сваё жыццё выхаванню дзяцей, стварэнню сонечнага настрою ў доме, дабіваецеся поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

У гэты вясновы дзень жадаем вам міру і дабрабыту, шчасця і здароўя, сонечнага настрою, поспехаў, хай вашы сэрцы заўсёды сагравае любоў! 

З павагай,

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў