Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе ветэранаў і воінаў Узброеных Сіл з Днём абаронцаў Айчыны
Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Віцебскай вобласці!
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята сімвалізуе моц і славу Радзімы, яе незабыўнае мінулае і годнае будучае. У ім заключаны асаблівы маральны сэнс, увасабленне адвагі і гонару, сімвал патрыятызму, грамадзянскасці і вернасці воінскаму абавязку.
Жыхары слаўнага Прыдзвінскага краю заўсёды з гонарам абаранялі Айчыну. У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы з глыбокай скрухай успамінаем трагічныя падзеі тых гадоў і выказваем бязмежную падзяку тым, хто адстаяў незалежнасць Беларусі, забяспечыў яе росквіт.
Мы ўдзячныя ветэранам, чый подзвіг служыць прыкладам для выхавання новых пакаленняў, і тым, хто сёння, у мірны час, стаіць на абароне межаў нашай Радзімы.
Шчыра жадаем вам, паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл, жыхары вобласці, поспехаў у працы і службе на карысць краіны і роднага краю, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Няхай заўсёды будуць мірнае неба і бяспечныя межы нашай любай Айчыны!
З павагай А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў