Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас са святам - Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята аб'ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас з пачуццём гордасці і адказнасці усвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі.
У кожным элеменце дзяржаўных сімвалаў закладзены глыбокі сэнс, які адлюстроўвае багатую гісторыю і культуру беларускага народа. Яны нагадваюць аб каштоўнасці міру і згоды, аб важнасці захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і традыцый.
Павага да дзяржаўных сімвалаў – гэта праява любові да Радзімы, да сваіх каранёў, да свайго народа. Гэта знак удзячнасці тым, хто стагоддзямі адстойваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, хто сваёй працай і талентам прымнажае яе багацце і славу.
Няхай Дзяржаўныя сімвалы заўсёды натхняюць нас на новыя здзяйсненні ў імя працвітання роднай зямлі.
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні міру і дабра, здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.