Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з Днём Вялікай Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары вобласці!

Шчыра віншуем вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі!

Гэты святы дзень, 9 мая 1945 года, назаўжды ўпісаны ў гісторыю нашай краіны як сімвал неўміручай сілы духу, мужнасці і гераізму савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё ў буйных бітвах, у баях на безыменных вышынях, хто каваў перамогу ў тыле, хто праявіў беспрэцэдэнтную стойкасць і веру ў Перамогу. Іх подзвіг – гэта яскравы прыклад згуртаванасці, адзінства і непахіснага духу супраціву, якія дапамаглі выстаяць у самыя цяжкія гады вайны.

Беларускі народ ведае цану міру, бо няма такой сям'і ў краіне, якой бы не кранулі тыя страшныя падзеі. Віцебская зямля страціла ў гады вайны кожнага трэцяга жыхара.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца больш за дзве з паловай тысячы мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў ахвяр вайны, якія мы штогод добраўпарадкоўваем і падтрымліваем у належным выглядзе.

Памяць аб гераічным мінулым, аб перажытых цяжкіх выпрабаваннях абавязвае нас умацоўваць нацыянальную абараназдольнасць, берагчы суверэнітэт дзяржавы, абараняць яе незалежнасць.

Наш абавязак – захаваць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, аб легендарным подзвігу савецкага народа!

Шчыра жадаем Вам, дарагія землякі, здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу і дабра!


З павагай,

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.