РУП «БелВітуніфарм» плануе прыцягнуць інвестара пры акцыянаванні прадпрыемства
9 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Конкурс па выбары іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка ААТ, ствараемага ў ходзе пераўтварэння РУПП "БелВітуніфарм", пройдзе 21 сакавіка ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў фондзе "Віцебскаблмаёмасць", які выступае арганізатарам конкурсу.
Патэнцыйныя інвестары могуць стаць уладальнікамі кантрольнага пакета акцый ствараемага ААТ, пры гэтым абавязуюцца выканаць шэраг умоў. Так, пераможца конкурсу павінен унесці грашовы ўклад у памеры не менш як $20 тыс. пры фарміраванні статутнага фонду ствараемага ААТ. Акрамя таго, ужо на працягу 3 гадоў дадатковы ўклад інвестара ў статутны фонд ААТ павінен скласці не менш як $14 млн., у выніку чаго яго доля можа вырасці да 53% статутнага фонду акцыянернага таварыства. Пры гэтым дадатковы ўклад у статутны фонд ААТ можа быць унесены як грашыма, так і нематэрыяльнымі актывамі ў выглядзе тэхналогій вытворчасці лекавых сродкаў, якія перадаюцца на 20 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе патэнцыйным інвестарам неабходна прадставіць у фонд "Віцебскаблмаёмасць" шэраг дакументаў і заяву ўстаноўленага ўзору ў тэрмін да 17.00 17 сакавіка. Заключная рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу пройдзе з 11.00 да 12.00 21 сакавіка.
Дзяржаўнае прадпрыемства "БелВітуніфарм" створана ў 2008 годзе, асноўнымі відамі яго дзейнасці з'яўляюцца вытворчасць фармацэўтычных прэпаратаў і матэрыялаў, а таксама лекавых прэпаратаў для ветэрынарыі, медыцынскіх інструментаў, апаратаў і абсталявання.-0-