РУПП "Віцебскхлебпрам" у студзені-жніўні інвеставала ў развіццё вытворчасці Br7,8 млрд.

22 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РВУП "Віцебскхлебпрам" накіравала на развіццё вытворчасці ў студзені-жніўні Br7,8 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Рог. Адным з найбуйнейшых праектаў, рэалізаваным у рамках рэспубліканскай праграмы імпартазамяшчэння, стала ўстаноўка ў рэканструяваным цэху Полацкага хлебазавода першай у Беларусі тэхналагічнай лініі па выпуску экструзійных хлебцаў. Кошт французскага абсталявання магутнасцю 100-140 кг прадукцыі ў гадзіну складае Br2,1 млрд. Плануецца, што рэалізоўвацца прадукцыя будзе ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Значнымі мерапрыемствамі па паляпшэнні вытворчага працэсу і павышэнні якасці прадукцыі сталі здача ў эксплуатацыю дзвюх хлебапякарных печаў італьянскай вытворчасці на Віцебскім хлебазаводзе ў цэху №2, мадэрнізацыя цэха з устаноўкай хлебапякарнай печы на Мёрскім хлебазаводзе. На Навалукомльскім заводзе праведзена рэканструкцыя кампрэсарнай участку і замена падземных сетак цеплатрасы, на Лепельскім хлебазаводзе завяршылася рэканструкцыя кандытарскага цэха. Значны аб'ём работ выкананы і на іншых філіялах. За студзень-жнівень прадпрыемствы "Віцебскхлебпрама" вырабілі 39,6 тыс. т хлебабулачных і 867 т кандытарскіх вырабаў на Br71 млрд., што на 8,6% вышэй у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. На экспарт пастаўлена прадукцыі на $634 тыс. Удзельная вага новых відаў вырабаў склала 57,5%. Паказчык па энергазберажэнні за восем месяцаў - мінус 13,6%. Рэнтабельнасць рэалізацыі па выніках сямі месяцаў - 8,9%. У склад РВУП "Віцебскхлебпрам" уваходзяць 11 хлебазаводаў, будаўніча-мантажнае прадпрыемства "Віцебскхлеббуд" і сельскагаспадарчае прадпрыемства "Пражэктар". Сярэднеспісачная колькасць работнікаў прадпрыемства складае звыш 2,7 тыс. чалавек.-0-