РУПП "Віцязь" выпусціла першую партыю прасаў

20 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцязь" выпусціла першую партыю прасаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела маркетынгу і збыту Сяргей Гукаў. У цяперашні час у гандлёвую сетку Беларусі ўжо паступіла першая тысяча прасаў ад "Віцязя". Іх элегантны стыльны дызайн спалучаны з высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі. Так, магутнасць прасаў з падэшвай з нержавеючай сталі складае 2,2 тыс. Вт. Усе мадэлі валодаюць функцыямі абароны ад перагрэву, самаачысткі, рэгулюемым параўвільненнем, а таксама здольнасцю наносіць "паравы ўдар" па асабліва складаных месцах тканіны. Праз празрыстыя вокны лёгка сачыць за ўзроўнем вады. Пакуль лінейка гэтай прадукцыі прадстаўлена двума мадэлямі. У бліжэйшы час тэлезавод плануе пашырыць яе колькасць да шасці варыянтаў. У перспектыве да выпуску рыхтуюцца таксама СВЧ-печы, дадаў Сяргей Гукаў. За 2008 год прадпрыемства павялічыла аб'ём вытворчасці прадукцыі на 8,6% да ўзроўню папярэдняга года. Тэмп росту валютных паступленняў за гэты перыяд дасягнуў 144% да 2007 года. Удзельная вага новай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці склала 43%. Прадпрыемства заснавана ў 1976 годзе. Спецыялізуецца на выпуску тэлевізараў. Таксама вырабляе пажарную тэхніку, медыцынскае абсталяванне, мэблю, будматэрыялы. Практычна ўсе камплектуючыя для прадукцыі вырабляюцца на заводзе. У цяперашні час тут працуюць каля 5 тыс. чалавек.-0-