РУПП "Віцязь" запускае новую лінейку LCD-тэлевізараў "Virtuos"

24 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РВУП "Віцязь" запускае новую лінейку LCD-тэлевізараў "Virtuos", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Навінка будзе адрознівацца ад ужо знаёмых LCD-тэлевізараў "Premium" віцебскага прадпрыемства вертыкальнай кампаноўкай: дынамікі ў ёй будуць размяшчацца не па баках, а знізу. Сярод іншых асаблівасцей тэлевізараў "Virtuos" - стыльны дызайн, корпус, выкананы з пластыка "чорны глянц", падсвятленне сеткавай кнопкі, а таксама самы шырокі набор функцыянальных магчымасцей. Першая мадэль з новай лінейкі з дыяганаллю 32 цалі з'явіцца ў гандлёвай сетцы ўжо ў снежні. Першая пробная партыя складзе 100 штук. Аб'ём серыйнай вытворчасці будзе фарміравацца ў бок павелічэння пасля вывучэння пакупніцкага попыту. Акрамя таго, у цяперашні час на прадпрыемстве завяршаецца распрацоўка тэлевізара "Virtuos" з дыяганаллю 19 цаляў, на чарзе - мадэлі з дыяганаллю 22, 37 і 42 цалі. Іх выхад запланаваны на 2010 год. Прадпрыемства заснавана ў 1976 годзе. РВУП "Віцязь" спецыялізуецца на вытворчасці тэлевізійнай, пажарнай і бытавой тэхнікі, медыцынскага абсталявання, мэблі, будматэрыялаў. У цяперашні час на прадпрыемстве працуюць 5 тыс. чалавек.-0-