Рыбнае багацце чакае віцяблян 12 верасня
11 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. "Рыбная субота" чакае жыхароў Віцебска 12 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Віцебскага гарвыканкама.
Кірмаш-продаж "Рыба Беларусі" адбудзецца на плошчы Свабоды. Багаты выбар жывой рыбы жыхарам абласнога цэнтра прапануюць гаспадаркі Віцебскай ("Навалукомльскі" і "Навінкі"), Мінскай ("Волма", "Любань") і Брэсцкай ("Селец") абласцей. У асартыменце - карпы, таўсталобікі, амуры, шчупакі, фарэль, стронга, асятровыя, рыба іншых парод, а таксама вэнджаная і сушаная рыба. Уся прадукцыя будзе прадавацца па цэнах вытворцаў.
Кірмаш будзе суправаджаць культурна-забаўляльная праграма. З самай раніцы для жыхароў Віцебска будуць спяваць і танцаваць калектывы мастацкай самадзейнасці абласнога цэнтра. Не менш прывабным складнікам "рыбнай суботы" стане для многіх дэгустацыя юшкі, якая будзе арганізавана на кірмашы.-0-