Рыцарскія турніры, тэатр махляроў і забег на абцасах. Як Браслаў адзначыць 950-годдзе
Браслаў 6-7 чэрвеня адзначыць сваё 950-годдзе. У гэтай праграме пазначаны ўсе творчыя пляцоўкі, дзе пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы.
6 чэрвеня
Плошча каля касцёла
13.00-16.30 - Урачыстае адкрыццё міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы-2015"
13.30-16.30 - Абласны агляд-конкурс вакальна-харавіых калектываў "Браслаўскія харавыя асамблеі" і турнір бытавых беларускіх танцаў
На працягу мерапрыемства працуе выстава жывапісу браслаўскага мастака Яна Рыдзіка "Легенды Браслава".
Гарадзішча "Замкавая гара"
17.00 - Пачатак продажу білетаў, падрыхтоўка да адкрыцця свята сярэднявечнай культуры "Мяч Брачыслава"
18.00-18.30 - Шэсце воінаў па гарадзішчы Замкавая гара. Урачыстае адкрыццё свята. Уступнае слова князя Брачыслава. Тэатральная пастаноўка ад "Майстэрні ўражанняў" "Легенды пра Браслава". Прэзентацыя клубаў. Здабыццё "жывога агню"
18.30-18.45 - Прэзентацыя стралковага клуба "Залатая Арда"
18.45-19.15 - Выступленне махлярскага тэатра "Дзі-Грыза" (шэсце на хадулях, акрабатычнае шоу)
19.15-19.50 - Камандныя спаборніцтвы "Калізей", "Ваўчарня", "Боі на мосце"
19.50-20.15 - Выступленне гурта "Літы талер", сярэднявечныя танцы
20.15-20.55 - Камандныя спаборніцтвы "Кола Одзіна", "Кола Локі"
20.55-21.15 - Тэатральная пастаноўка клуба гістарычнай рэканструкцыі "Крома Колн" (Рэзекнэ, Латвія)
21.15-21.25 - Прэзентацыя кнігі "Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі" Мікалая Плавінскага
21.25-22.50 - Выступленне гурта NRM
23.10-23.20 - Шэсце з паходнямі
23.20-23.50 - Вогненнае шоу тэатра "Дзі-Грыза"
23.50 - Святочны салют
На свяце будуць працаваць дзіцячая пляцоўка, лялечны тэатр "Батлейка", сярэднявечная кухня, выстава-продаж работ рамеснікаў.
Раённы цэнтр культуры
23.00-05.00 - "Фальк-суполка" - начная дыскатэка з удзелам ды-джэяў з Браслава і іншых гарадоў вобласці
7 чэрвеня
Гарадская плошча
12.20 - Тэатралізаванае прадстаўленне "Гісторыя Браслаўшчыны ў пакаленнях"
12.30 - Урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята ад гарадской плошчы да лесапарку "Ляснічоўка"
Лесапарк "Ляснічоўка"
13.00-15.30 - Гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў з Віцебскай вобласці і краін-удзельніц (Індыі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Эстоніі)
13.30 - Забег на абцасах
14.00 - Прэзентацыя падворка "Браслаўскі фальварак" з удзелам сельсаветаў і аграсядзіб раёна. Дэгустацыя юшкі, знаёмства з мясцовымі звычаямі рыбакоў і сакрэтамі рыбацкай кухні, тэматычная выстава народных майстроў, віртуальнае падарожжа па браслаўскіх азёрах
На свяце будуць працаваць выстава-продаж прадпрыемстваў Браслаўскага раёна, рамесны шэраг, атракцыёны, гульнёвыя пляцоўкі. Пройдзе конкурс-забег "Ад лапцей - да абцасікаў".
6-7 чэрвеня
Пляцоўка каля раённага цэнтра культуры - праваслаўная выстава-кірмаш (у межах фестывалю праваслаўнай культуры "Кладезь")
Музей традыцыйнай культуры - выстава прадметаў побыту Браслаўшчыны пачатку XX стагоддзя "Правінцыйны побыт"
Гісторыка-краязнаўчы музей - выстава "Была вайна ў родным краі", прысвечаная 70-годдзю Перамогі