З 11 па 14 сакавіка ў Гарадку пройдзе Рэспубліканская Спартакіяда школьнікаў-2021 і 6-ы этап Кубка БФБ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з ГА «Беларуская федэрацыя біятлона» ў перыяд з 11 па 14 сакавіка 2021 г. у г. Гарадку на базе біятлоннага комплексу «Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту» праводзяць рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне «Рэспубліканская Спартакіяда школьнікаў - 2021» і 6 этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат па біятлоне «Кубак Беларускай федэрацыі біятлона».