З 12 красавіка аднаўляецца праца трох пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы
Перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы адновіцца ў пунктах пропуску:
Відзы (Цвярячус) – для перасячэння мяжы асобамі незалежна ад іх грамадзянства, грузавымі пустымі транспартнымі сродкамі і транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, тэхнічна дапушчальная агульная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць месцаў для сядзення ў якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі, незалежна ад іх дзяржаўнай прыналежнасці, а таксама для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання;
Лоша (Шумкас) – для перасячэння мяжы асобамі незалежна ад іх грамадзянства, транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, тэхнічна дапушчальная агульная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць месцаў для сядзення ў якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі, незалежна ад іх дзяржаўнай прыналежнасці, а таксама для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання;
Лынтупы (Папялякіс) – толькі для грузавікоў, якія перамяшчаюць буйнагабарытныя або цяжкія грузы, пры наяўнасці адпаведнага дазволу.
Нагадваем, што ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, выкліканай інфекцыяй COVID-19, дзейнічаюць асаблівыя правілы перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
Рэкамендуем улічваць гэту інфармацыю пры планаванні замежных паездак. Сачыце за сітуацыяй перад пунктамі пропуску ў раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпамежкамітэта «Абстаноўка на мяжы».