З 12 па 19 лістапада на сталічных пляцоўках пройдзе Нацыянальная тэатральная прэмія - 2012

Нацыянальная тэатральная прэмія праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2012 г. № 1404. У бягучым годзе прэмія праходзіць другі раз. На ўдзел у Нацыянальнай тэатральнай прэміі было пададзена 39 заявак ад 27 прафесійных тэатральных дзяржаўных і прыватных калектываў Рэспублікі Беларусь розных відаў (драматычных, лялечных, музычных).

Нацыянальная тэатральная прэмія праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2012 г. № 1404. У бягучым годзе прэмія праходзіць другі раз.

На ўдзел у Нацыянальнай тэатральнай прэміі было пададзена 39 заявак ад 27 прафесійных тэатральных дзяржаўных і прыватных калектываў Рэспублікі Беларусь розных відаў (драматычных, лялечных, музычных).

Намінантамі Нацыянальнай тэатральнай прэміі сталі 16 прафесійных тэатраў Рэспублікі Беларусь са спектаклямі, створанымі ў перыяд з 01.01.2010 па 01.07.2012, а менавіта:
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь з операй «Аіда» Дж.Вердзі;
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы са спектаклем «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» Ф.У.Радзівіл, С.Ковалёва;
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага са спектаклем «Гора ад розуму» А.Грыбаедава;
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Я.Коласа са спектаклямі «Леаніды не вернуцца на зямлю» па В.Караткевічу, «Ліфт» Ю.Чарняўскай;
Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» са спектаклем «Сродак Макропуласа» К.Чапека,
Магілёўскі абласны драматычны тэатр са спектаклем «Аднакласнікі» Ю.Чарняўскай;
Магілёўскі абласны тэатр лялек са спектаклем «Чароўная пэндзаль» А.Сабела;
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск) са спектаклем «Страцім-лебедзь» па М.Багдановічу;
Гомельскі абласны драматычны тэатр са спектаклем «Шалёны дзень, або Жаніцьба Фігара» П.Бамаршэ;
Гродзенскі абласны тэатр лялек са спектаклем «Пікавая дама» А.Пушкін, П.Чайкоўскі;
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы са спектаклем «Раскіданае гняздо» Я.Купалы;
Сучасны мастацкі тэатр са спектаклем «Фігара. Тут» па П.Бамаршэ;
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем «Вянчанне» В.Гамбровіча;
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача са спектаклем «Пан Міністар» Ф.Алехновіча;
Драматычны тэатр Беларускай Арміі са спектаклем «Бяда ад нявольнага сэрца» Ф.Салогуба»
Беларускі тэатр «Лялька» (г.Віцебск) са спектаклем «Прынцэса і Свінапас» па Х.К.Андэрсэну.

Паказ спектакляў-намінантаў адбудзецца з 12 па 19 лістапада 2012 года на сталічных пляцоўках: на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, Новага драматычнага тэатра г.Мінска, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, Драматычнага тэатра Беларускай Арміі, тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, канцэртнай залы «Мінск».

Пераможцаў будзе выбіраць журы прэміі, створанае з самага шырокага кола яркіх прадстаўнікоў нацыянальнага тэатральнага мастацтва - драматургаў, тэатразнаўцаў, крытыкаў, вядучых рэжысёраў, акцёраў, тэатральных мастакоў і кампазітараў. Правядзенне ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 12.11.2012 на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне пераможцаў - 19.11.2012 на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. Да гэтага моманту яны будуць трымацца ў сакрэце. Пераможцы прэміі атрымаюць грашовыя прэміі і прызы ў выглядзе сімвала прэміі - статуэткі «Паўлінка».

Нацыянальная тэатральная прэмія праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (генеральны інфармацыйны партнёр), вядучых электронных і друкаваных СМІ Беларусі: газеты «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка», «КП в Беларуси» і г.д.

Соб.інфо