З 21 студзеня ў Беларусі пачнецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта

С 21 января в Беларуси начнется досрочное голосование по выборам Президента
Беларусь рыхтуецца да адной з галоўных палітычных падзей краіны — выбараў Прэзідэнта.

Участковыя камісіі ўступаюць у актыўную фазу сваёй дзейнасці, накіраванай на рэалізацыю выбарчых правоў грамадзян. У прыватнасці, з 10 студзеня кожны выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію для ўдакладнення звестак аб сабе, якія змяшчаюцца ў спісе грамадзян, што маюць права ўдзельнічаць у выбарах.

З 21 студзеня пачнецца датэрміновае галасаванне. Грамадзяне, якія не маюць магчымасці 26 студзеня аддаць свой голас за кандыдата, маюць права зрабіць гэта датэрмінова з 21 па 25 студзеня. Участкі для галасавання ў гэтыя дні будуць адкрыты з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед.

"Віцебскія весці"