З 21 верасня ў Віцебску і вобласці пачнуць падключаць ацяпленне ў жылых дамах

С 21 сентября в Витебске и области начнут подключать отопление в жилых домах

З учорашняга дня падключаюць ацяпленне сацыяльных аб'ектаў Віцебска і Віцебскай вобласці. Сярод іх дзіцячыя сады, школы, медыцынскія і ўстановы сацыяльнага забеспячэння, музеі, архівы, бібліятэкі, гасцініцы.

Сёння цяпло прыйдзе ў жылыя дамы, інтэрнаты, ва ўсе ўстановы адукацыі, тэатры, грамадскія лазні.

Падаваць цяпло ў кватэры пачынаюць пры сярэднесутачнай тэмпературы ніжэй за 8 градусаў на працягу пяці дзён. Дарэчы, летась ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці стартаваў амаль на месяц пазней - 15 кастрычніка.

"Віцебскія весці"