З 25 красавіка пачаліся выплаты да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны

С 25 апреля начались выплаты ко Дню победы ветеранам Великой Отечественной войны и лицам, пострадавшим от последствий войны
Згодна з рашэннем кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны, выплачваецца матэрыяльная дапамога.

Так, інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах матэрыяльная дапамога будзе аказана ў памеры Br4 тыс.

Асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог - Br2 тыс.

Такі ж памер атрымаюць і асобы, якія працуюць на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём "За абарону Ленінграда", а таксама асобы, узнагароджаныя знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

Былыя вязні фашызму, удавы і дзеці - інваліды з дзяцінства загінуўшых, прапаўшых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў - Br 1 тыс.
Выплата матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца ў перыяд з 25 красавіка па 4 мая.


У Першамайскім раёне г. Віцебска ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Раманавіча Масленнікава паздраўлялі і ўручылі яму належную выплату намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Таццяна Лазуркіна, начальнік упраўлення сацыяльнай абароны Яўген Артамонаў, намеснік старшыні Першамайскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Мяшкова.

Пётр Раманавіч прымаў удзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў у 1943 - 1945 гадах. У сакавіку 1944 года прымусова немцамі вывезены ў Літву (г. Алітус), утрымліваўся ў грамадзянскім лагеры. У ліпені 1944 года вызвалены Чырвонай Арміяй і вярнуўся ў г. Віцебск.

***

У Лёзненскім раёне ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Н.Н. Ігнатовій матэрыяльную дапамогу, кветкі і прадуктовыя наборы ўручылі старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў С.Н.Шляднеў, старшыня Крынкоўскага сельвыканкама Л.Г. Іванова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А.А. Картаўнёва, в.а. ТЦСАН С. М. Вінаградава, прадстаўнікі грамадскасці сельсавета.


***
Намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама Аляксандр Жук і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Белько павіншавалі і ўручылі кветкі і салодкія падарункі сям'і загінулага і шасцярым вязням: Зінаідзе Аляксееўне Аўсюк, Людміле Іванаўне Белевіч, Валянціне Мацвееўне Гугала, Дзіяне Іосіфаўне Крук, Дамініцы Вячаславаўне Марціноўскай, Тамары Васільеўне Пашкевіч і Уладзіславе Станіславаўне Томка.