З 25 снежня на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на лоўлю наліма
Як паведаміў намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдаценка, таксама забаронена знаходзіцца з дадзеным відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі вадаёмаў. За кожную здабытую асобіну наліма парушальнік абавязаны пакрыць прычыненую прыродзе шкоду ў трайным памеры – 27 базавых велічынь.
З надыходам сапраўднай зімы аматарам вельмі папулярнай падлёднай лоўлі шчупакі на жыўца варта памятаць, што адначасова можна выкарыстоўваць не больш за пяць снасцей і толькі ў светлы час сутак. Кожная з іх павінна быць падпісана прозвішчам і ініцыяламі рыбака. Снасці нельга пакідаць без візуальнага кантролю, у адваротным выпадку яны будуць канфіскаваны супрацоўнікамі прыродаахоўнай службы. Нарушальнікаў правілаў чакае штраф ад 20 да 50 БВ.