З 3 лістапада ў Віцебскай вобласці адкрыта паляванне на пушнага звера
Адкрыты сезон палявання на пушнага звера
З 3 лістапада адкрыта паляванне на пушнага звера: зайца, куніцу, норку. На ваўка, лісу, янотападобную сабаку павінна быць выпісана пуцёўка.
Працягваецца паляванне на ліцэнзійныя віды жывёл — лася, еўрапейскую касулю, бабра, тхары.
Яшчэ не закрыты сезон палявання на вадаплаўную дзічыну: качку, ляснічую, гусака, рабчыка, шэрую курапатку.
У гэты час будзе ўзмоцнены кантроль за паляўнічымі, каб яны не парушалі правілы. А фактаў, калі браканьеры праводзяць адстрэл дзікіх жывёл без наяўнасці ліцэнзіі, нямала.
Як паведаміў старшы дзяржінспектар абласной інспекцыі жывёльнага і расліннага свету Аляксей Бардзюкоў, нядаўна адбыўся суд над жыхаром Мінска, які паляваў у Камайскіх угоддзях Докшыцкага раёна, адкуль ён родам. Забіў незаконна самку дзіка з чатырма эмбрыёнамі. Шкода навакольнаму асяроддзю нанесена ў памеры 32 мільёнаў рублёў. Браканьер прызнаны вінаватым, яму прызначаны тэрмін пазбаўлення волі на адзін год, з канфіскацыяй стрэльбы і пазбаўленнем права на паляванне на тры гады.