З 4 лістапада стартуе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»
Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – на працягу многіх гадоў застаецца нязменным «лідарам» сярод прычын пажараў, якія прыводзяць да гібелі людзей.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 4 па 27 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!».
Мерапрыемствы акцыі пройдуць у інтэрнатах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, чыгуначных вакзалах і аўтавакзалах, гандлёвых аб'ектах.
Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, нагадаюць пра наступствы згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі».
Акрамя таго, работнікі МНС, выкарыстоўваючы віктарыны, конкурсы, фотавыставы, інтэлектуальныя QUIZ-гульні, адкрытыя дыялогі, тэматычныя пляцоўкі і многае іншае, раскажуць пра шкоду курэння, прывядуць прыклады пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
У перыяд правядзення кампаніі пройдзе інтэнсіўная пажарна-прафілактычная праца ў жылым сектары. Работнікі МНС наведаюць домаўладанні і кватэры грамадзян, нагадаўшы пра неабходнасць выканання правіл пажарнай бяспекі.
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай, «не прапальваць сваё жыццё» і зрабіць яго бяспечным!