З 5 снежня стартуюць рэгіянальныя адборачныя туры конкурсаў выканаўцаў «Славянскага базару ў Віцебску 2019»

У Гродне 5 снежня будзе дадзены старт рэгіянальным адборачным турам міжнародных конкурсаў «Славянскага базару – 2019». На наступны дзень эстафету прыме Віцебск, а завершыць яе 14 снежня Гомель.

Для ўдзелу ў адборах прэтэндэнту неабходна выканаць дзве кампазіцыі і пераканаць журы, што менавіта ён варты прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе. У экспертную камісію ўвойдуць вядучыя спецыялісты ў галіне эстраднага мастацтва, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў культуры, а таксама папулярныя артысты беларускай эстрады, музычныя прадзюсары, кампазітары, рэжысёры – ураджэнцы рэгіёнаў, у якіх праводзіцца адбор.

У ходзе праслухоўванняў ужо адбыліся выканаўцы правядуць майстар-класы для канкурсантаў. Яны стануць настаўнікамі для ўсіх удзельнікаў, падзеляцца ўласным вопытам узыходжання на прафесійную сцэну і дадуць рэкамендацыі, як заваяваць гледача.

Сталі вядомыя і тэрміны правядзення XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў, форум пройдзе з 11 па 15 ліпеня.

«Віцебскія весці». Фота з архіва газеты.