З 5 чэрвеня пад Віцебскам пачне працаваць праваслаўны лагер
З 5 чэрвеня пачынае сваю працу праваслаўны аздараўленчы лагер «Дружба» у гонар абраза Божай Маці «Выхаванне». Лагер разлічаны на адпачынак і аздараўленне дзяцей ва ўзросце 6-15 гадоў. Ён размешчаны зусім побач з абласным цэнтрам – у 10 кіламетрах ад Віцебска – на беразе Бярнскага возера (у двух кіламетрах ад вёскі Вароны). Дзеці будуць пражываць у трох стацыянарных корпусах. Першая змена працягнецца з 5 па 22 чэрвеня, другая – з 3 па 20 ліпеня і трэцяя – з 7 па 24 жніўня. Адметная асаблівасць праваслаўнага лагера – не толькі адпачынак і звычайныя забаўляльныя мерапрыемствы, але і выхаванне дзяцей у духу патрыятызму на аснове праваслаўных традыцый нашага народа. Дэвіз лагернага жыцця ў гэтым годзе «Давай навучымся сябраваць!». Тут будуць таксама арганізаваны турыстычныя праграмы, балы, вечаровыя кастры і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё асабістай адказнасці, умацаванне духоўнага і фізічнага здароўя, прывіццё пазітыўных навыкаў зносін і самастойнасці. Тэлефоны для даведак: 23-64-34 і 8 (029) 268-56-23 (МТС).
Дырэктар праваслаўнага лагера «Дружба» протаіерэй Мікалай КАЛЯДА.