З 5-годзьдзем з дня ўтварэньня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз павіншаваў Уладзімер Церанцьеў

С 5-летием со дня образования Госкомитета судебных экспертиз поздравил Владимир Терентьев
Пяцігоддзе з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адзначылі ў Віцебску.

За пяць гадоў экспертнае ведамства заняло годнае месца ў сістэме дзяржаўных органаў. Як адзначыў начальнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці Юрый Шчацько, з 2013 года яго падначаленыя выканалі каля 210 тыс. экспертыз і звыш 20 тыс. даследаванняў.

— Нам удалося ліквідаваць кадравы дэфіцыт, павысіць аператыўнасць правядзення і ўкараніць новыя віды судовых экспертыз. Напрыклад, радыёэлектронных прылад, будаўніча-тэхнічныя, таваразнаўчыя і эканамічныя. Таксама створаны ўмовы для навукова-метадычнай дзейнасці, — сказаў Юрый Анатольевіч. — Закупляецца высокадакладнае дарагое абсталяванне, якое дазваляе выконваць задачы на найвышэйшым узроўні і ў мінімальныя тэрміны. Так, дзейнічае трохузроўневая сістэма даследавання наркотыкаў, якая не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Забароненыя да абарачэння рэчывы можна тэсціраваць не толькі ў Віцебску, але і ў Полацку.

Павіншаваць экспертаў Віцебшчыны прыйшлі калегі са сумежных ведамстваў і кіраўнік абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

— Ваш прафесіяналізм дазваляе забяспечваць стабільнасць і бяспеку дзяржавы, абараняць правы і інтарэсы грамадзян і грамадства, — сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. — Праца экспертаў немагчымая без выкарыстання самых сучасных тэхнічных сродкаў і распрацовак. Абласныя ўлады робяць усё магчымае, каб удасканаліць матэрыяльна-тэхнічную базу ўпраўлення.

Таксама ў Віцебск прыехаў старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед.

— Упраўленне дасягае высокіх паказчыкаў у працы, — паведаміў Андрэй Іванавіч. — Прафесійныя кадры — гэта трывалая аснова, на якой рэалізуецца адзіная дзяржаўная палітыка ў сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Госці мерапрыемства ўручылі спецыялістам узнагароды, ганаровыя граматы і падзякі. Асабліва былі адзначаны ветэраны, якія стаялі ля вытокаў стварэння Дзяржкамітэта.

У завяршэнне сустрэчы адбыўся святочны канцэрт, арганізаваны творчым калектывам УП «Віцебскаблгаз».

"Віцебскія весці".