З падвойнай перамогай вярнуліся навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа з рэспубліканскага конкурсу «Аграмайстэрства».

Ён праходзіў у БДАТУ ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка ў межах праекта «Аграрная вясна». Каманда чацвёртакурснікаў у складзе Леаніда Ловікава, Віктара Новікава і Анатоля Цыбульскага пад кіраўніцтвам выкладчыка каледжа Мікалая Віхаценкі прынесла перамогу сваёй установе адукацыі ў намінацыі «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці». УА «ГГАТК» было ўдастоена дыплома I ступені як лепшая ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая вядзе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці». 

Каманда Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ў БДАТУ.Навучэнец каледжа Леанід Ловікаў адержаў перамогу ў індывідуальным заліку, лепш за ўсіх справіўшыся з конкурснымі заданнямі — рэгуляваннем механізмаў, праверкай гідрасістэмы трактара, апавяданнем пра прыладу і прынцыпы працы збожжаўборачнага камбайна. Навучэнец быў узнагароджаны двума дыпломамі і кубкам, якія яму ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў рэктар БДАТУ Іван Шыла. Магчымасць заявіць пра сябе на рэспубліканскім конкурсе для Леаніда Ловікава падвойна прыемная: сёлета ён плануе паступаць у БДАТУ на аграрна-механічны факультэт па спецыяльнасці «Інжынер-механік».
Камандная і індывідуальная перамога навучэнцаў Гарадоцкага каледжа — гэта вынік выдатнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, якую даюць у яго сценах выпускнікам. Дырэктар УА «ГГАТК» Уладзімір Шыцько адзначае, што ў каледжы створаны ўсе ўмовы для развіцця навучэнцаў, падрыхтоўкі добрых дыпламаваных спецыялістаў. Прыйшоўшы па размеркаванні на свае працоўныя месцы, яны будуць працаваць на карысць аграпрамысловага комплексу краіны.
Кубкі і дыпломы, прывезеныя з рэспубліканскага конкурсу «Аграмайстэрства», занялі ганаровае месца сярод іншых узнагарод, якімі штогод папаўняецца скарбонка каледжа, дзякуючы вопыту выкладчыкаў, ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці навучэнцаў.