З ініцыятывай усталяваць помнік воіну-дэсантніку ў Віцебску выступілі ветэраны і грамадскасць
Адносіны да воінаў ВДВ у рэгіёне асаблівыя. У Віцебску шмат гадоў дыслакавалася 103 паветрана-дэсантная Ордэна Леніна Чырвонасцяжная Ордэна Кутузава 2-й ступені дывізія імя 60-годдзя СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны злучэнне ўдзельнічала ў баявых дзеяннях у раёне возера Балатон у ходзе Венскай наступальнай аперацыі. Віцебскія дэсантнікі першымі ўваходзілі ў Афганістан і за час вайны больш за 11 тыс. нашых землякоў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 8 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Для стварэння помніка воіну-дэсантніку аб'яўлены дабрачынны збор сродкаў. Далучыцца да акцыі прапануецца як працоўным калектывам, так і ўсім неабыякавым да тэмы жыхарам Віцебшчыны.
Рэквізіты: рахунак Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру»: дабрачынны р/с BY05BLBB31350300126737001002 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, г. Віцебск, вул. Леніна, 22/16, БІК BLBBBY2X, УНП 300126737 (з паметкай «на стварэнне помніка воіну-дэсантніку»).