З якімі пытаннямі звярнуліся заяўнікі да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча?
Як аднавіць сваё сумленнае імя і ці можна жыць у новым доме без вады? З такімі пытаннямі звярнуліся жыхары паўночнага рэгіёна краіны да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча.
Кацярына Бурунова, напрыклад, прадала жыллё ў абласным цэнтры, каб дабудаваць дом у прыгарадзе. Стройматэрыялы насілі на ўласных плячах – пад'ехаць ні да аднаго дома на 4-х вуліцах немагчыма і зараз. Дарог няма.
Вырашыць праблему прадстаўнікі мясцовай улады паабяцалі да чэрвеня. Анатоль Ліневіч запатрабаваў закрыць пытанне – і з водаправодам, і з дарогамі да 9 мая.
Кацярына Бурунова, жыхарка вёскі Вароны:
- Мы пераехалі год таму ў надзеі, што нам хутка дадуць і ваду. Абяцанне ўладаў было, што і газ, і святло, і вада, і дарогі, і пад'езды будуць. Газ ёсць, электрычнасць ёсць, вады няма. Прыходзіцца ездзіць, добра, што ў нас ёсць сваякі ў горадзе, – пускаюць у кватэру памыцца. Усю нерухомасць прадалі.
Анатоль Ліневіч, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці:
- Былі звароты ў аблвыканкам па ўладкаванні і добраўпарадкаванні вуліц, якія будуюцца індывідуальных жылых дамоў. І на сёння ўжо прыняты рашэнні, выдзелена фінансаванне і работа будзе праведзена па пракладцы водаправода, дарогі і гэтак далей. Тое, што тычыцца іншых пытанняў, яны абсалютна разнабаковыя, і я бачу тут імкненне і органаў улады аднесціся з разуменнем да праблем людзей.
На прыём да памочніка Прэзідэнта запісаліся больш за паўтара дзясятка чалавек. Гэта жыхары Віцебска і прылеглых да яго раёнаў. Усе пытанні – узяты пад асаблівы кантроль.