З любоўю да традыцый і гісторыі роднага краю
На мінулым тыдні ў Мінску адбылася маштабная турыстычная выстава-форум «Прафтур-2016», арганізаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, дзе праз прэзентацыю новых турыстычных маршрутаў на справе была прадстаўлена сапраўды ўнікальная гісторыя Віцебшчыны, якую павінен ведаць кожны. Але галоўная задача выставы заключалася ў тым, каб вярнуць цікавасць людзей да прафсаюзнага турызму.
У сакавіку мінулага года Федэрацыя прафсаюзаў абвясціла аб Рэспубліканскім конкурсе «Беларусь у новым абліччы». У яго рамках раённыя і гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў сумесна з органамі выканаўчай улады распрацоўвалі невядомыя раней экскурсійныя маршруты, абазначыўшы унікальныя мясцовыя славутасці. На выставе «Прафтур-2016» 4 конкурсныя праекты Віцебскай вобласці з «новым турыстычным абліччам» сярод больш чым 150 прадстаўленых на выставе, прайшлі ў фінал Рэспубліканскага конкурсу.
Гэта – Полацкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў (старшыня Святлана Янічак) з маршрутам «Зорная дыядэма Полацкай зямлі»; Пастаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў (старшыня Інна Далецкая) з 2-дзённым маршрутам “Ад Мядзела да Пастаў па лiнiiфронту першай сусветнай вайны: помнiкiпрыроды, гiсторыi, культуры”; Мёрскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў (старшыня Аляксандр Барейка) з 4-дзённым веласіпедным маршрутам працягласцю 165 км «Ельнянская кругасветка» і Шаркаўшчынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў (старшыня Ігар Малюгін) з маршрутам па гістарычных мясцінах Шаркаўшчыны «Пра тых, хто верыў і тварыў!».
– Турыстычны прадукт – зусім асаблівы. Ён пакідае чалавеку незабыўныя ўражанні надоўга, а можа быць, і на ўсё жыццё. І
вялікае значэнне мае экскурсія – як галоўны атрыбут падарожжа. Ад таго, як экскурсавод падасць гісторыю горада ці вёскі, залежыць, ці захоча чалавек яшчэ калі-небудзь вярнуцца ў гэтыя мясціны. Аб'ядноўваючы ўнікальныя веды мясцовых жыхароў і талент нашых экскурсаводаў, разам мы ствараем тое, што адлюстроўвае самую сутнасць падарожжа, – адзначыла пры атрыманні падарункавага СЕРТЫФІКАТА фіналіст конкурсу, старшыня Пастаўскага РАП Іна Далецкая.