З новага года змяніўся графік выдачы пенсій і дапамог

С нового года изменился график выдачи пенсий и пособий

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама па ўзгадненні з абласным упраўленнем Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і банкаўскімі ўстановамі зацвердзіў графікі пералічэння грашовых сродкаў на выплату пенсій (дапамог) праз банкаўскія ўстановы на 2015 год.

– Згодна з графікамі выплата пенсій і дапамог у студзені надыходзячага года будзе ажыццяўляцца банкаўскімі ўстановамі з 6-га, а з лютага – з 7-га чысла штомесяц, – паведаміла намеснік старшыні камітэта Наталля Хваль.

Яна таксама праінфармавала, што грамадзяне, якія жадаюць атрымліваць пенсію (дапамогу) на прадпрыемстве паштовай сувязі, змогуць гэта рабіць не раней 15-га чысла кожнага месяца.

Падрабязна азнаёміцца з графікамі пералічэння грашовых сродкаў на выплату пенсій і дапамог на 2015 год можна ва ўсіх падраздзяленнях банкаў, а таксама ва ўпраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па месцы жыхарства.

Таццяна Гарнова, "Віцебскія весці"