З рабочай паездкай Лепельшчыну наведала Анжаліка Нікіціна, намеснік старшыні аблвыканкама

С рабочей поездкой Лепельщину посетила Анжелика Никитина, заместитель председателя облисполкома
На працоўнай сустрэчы прадугледжвалася наведванне гандлёвых аб'ектаў Лепельскага філіяла аблспажыўсаюза, прыём грамадзян, а таксама візіт на філіял "Лепельскі МКК".

 - Усё ж такі Лепельшчыну я бачу раёнам прамысловым. Тут ужо шмат зроблена, аднак маецца і добры рэзерв. Што тычыцца Лепельскага філіяла спажыўсаюза, то хацелася б убачыць запуск уласнай перапрацоўкі, магчыма - укараненне працэсаў кансервавання і замарожвання. Калі казаць пра малочна-кансервавы камбінат, то акцэнтавала б увагу на пытаннях мадэрнізацыі вытворчасці, а таксама пашырэння гандлю на экспарт. 

Як падкрэсліла Анжаліка Аляксандраўна, асновай развіцця любога рэгіёна з'яўляюцца магутныя прадпрыемствы, якія абавязкова павінны ўкладвацца ў інавацыі, асвойваць сучасныя запатрабаваныя віды дзейнасці і прадукцыі. 

- Самае галоўнае - працаваць так, каб узровень заработнай платы ў людзей быў высокім, - дадала прадстаўнік улады.