З унікальным факсімільным выданнем «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» могуць азнаёміцца жыхары Віцебска і госці абласнога цэнтра
Спадчыне першадрукара Францыска Скарыны, «сына Полацка», які выпусціў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр», у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага прысвечана выстава рэдкіх і сучасных выданняў. Кніжная экспазіцыя адкрыецца 9 лютага, цэнтральнае месца ў ёй займае унікальнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Гэта пяць тамоў, выпуск якіх стаў першай часткай агульнанацыянальнага выдавецкага праекта па аднаўленні эпохі Ф. Скарыны, вяртанні яго спадчыны свету. Ён рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з мецэнатамі і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Як паведаміла дырэктар ЦГБ імя М. Горкага Галіна Данілава, выстава дала старт вялікай праграме мерапрыемстваў. У межах святкавання на працягу года 18 бібліятэк ЦБС Віцебска правядуць звыш паўсотні мерапрыемстваў.
Наталля КРУПІЦА, «Віцьбічы».