З «заазвяздамі» пазнаёмяць наведвальнікаў служачыя Віцебскага заапарка 30 мая
30 мая «Вітьбічы» чакаюць дзяцей і іх бацькоў у Віцебскім заапарку (вуліца Я.Купалы,17), каб разам весела правесці час (з 11.00 да 13.00) напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.
30 мая «Віцьбічы» чакаюць дзяцей і іх бацькоў у Віцебскім заапарку (вуліца Я.Купалы,17), каб разам весела правесці час (з 11.00 да 13.00) напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Рэбят чакаюць конкурс малюнкаў на асфальце «Герой першай паласы», віктарыны і загадкі, прысвечаныя жывёлам, знаёмства з «заазвездамі» «Віцьбічы» і апавяданні служачых заапарка пра іншых гадаванцаў, гульні і фота на памяць.
Дзяцей, якія будуць удзельнічаць у акцыі «Віцьбічы» і заапарка, чакаюць прызы.
Пакуль рабяты займаюцца творчасцю, знаёмяцца з насельнікамі нашага заапарка, у дарослых будзе магчымасць падпісацца на газету «Віцьбічы» на II паўгоддзе 2015 года па льготнай цане і атрымаць пры гэтым падарунак.
Чакаем вас, сябры!