Сайт Віцебскага аблвыканкама стаў пераможцам інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2021»

Сайт Витебского облисполкома стал победителем интернет-премии «ТИБО-2021»

Уладальнікаў інтэрнэт-прэміі «ЦІБО-2021» узнагародзілі ў Мінску. Усяго за званне лепшага рэсурсу байнета ў 12 намінацыях змагаліся 502 сайты.

У намінацыі «Гарадскія, абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты» першае месца заняў афіцыйны інтэрнэт-сайт Віцебскага аблвыканкама. Пераможцу ўручаны галоўны прыз конкурсу — крыштальны глобус, які сімвалізуе бязмежнасць магчымасцей сучасных камп'ютарных тэхналогій, і дыплом.


Галоўнае адрозненне прэміі 2021 года ў тым, што інтэрнэт-сайты конкурсантаў у дадзенай намінацыі разглядаліся згодна з крытэрыямі ацэнкі функцыянавання інтэрнэт-сайтаў органаў дзяржкіравання, распрацаваных Навукова-даследчым інстытутам тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і факультэтам журналістыкі БДУ.

За апошнія два гады на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама ажыццёўлена мадэрнізацыя. Трансфармацыі падвергліся навінавыя блокі, рубрыкі, медыягалерэя. Створаны інтэрактыўны модуль «Каляндар анонсаў» з інфармацыйнай стужкай, медыякіт. Разам з тым ажыццёўлены рэдызайн PDA-версіі для ўсіх моўных платформ. На дадзены момант інтэрнэт-сайт з'яўляецца адным з найбольш наведвальных у рэгіёне. Сайт мае версію для слабавідушчых, форму зваротнай сувязі, сумяшчальны з рознымі вэб-браўзерамі, інтэграваны з сацыяльнымі сеткамі і мэсэнджарамі.


Дарэчы, інтэрнэт-прэмія праводзіцца ў Беларусі ў 18-ы раз. Яна прысуджаецца інтэрнэт-рэсурсам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага сегмента сеткі Інтэрнэт і накіраваны на шырокае асвятленне ў інтэрнэт-асяроддзі дзейнасці дзяржавы, павышэнне ўзроўню электроннага ўдзелу яго карыстальнікаў у дзяржаўным кіраванні, а таксама прасоўванне і папулярызацыю дасягненняў дзяржавы ў ІТ-сферы.

З пачатку правядзення конкурсу ў ім

прыняло ўдзел больш за 8 тысяч беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.