Самалёт Патрыярха Кірыла паспяхова прызямліўся ў Віцебску
4 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БелТА/. Самалёт Патрыярха Кірыла паспяхова прызямліўся ў Віцебску, перадае карэспандэнт БелТА.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, здзяйсняючы першасвяціцельскі візіт у Смаленскую і Вяземскую епархіі, прыляцеў у Віцебск з Карэліі, а затым на аўтамабілі адправіцца ў Смаленскую вобласць.
Па прыбыцці ў аэрапорт "Віцебск" Патрыярха сустракалі губернатар Смаленскай вобласці, а таксама прадстаўнікі Віцебска-Аршанскай епархіі і свецкія ўлады Віцебска і вобласці. Патрыярх крыху адпачыў, а затым разам з уладамі Смаленскай вобласці адправіўся ў Катынь. -0-