Самалёты Узброеных Сіл Беларусі паспяхова правялі палёты з пасадкай на аўтатрасу Брэст-Масква

1 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Самалёты Узброеных Сіл Беларусі паспяхова правялі палёты з пасадкай на аўтатрасу Брэст-Масква (М-1/Е-30) на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. Пасадку і ўзлёт з аўтатрасы здзейснілі два самалёты: Су-25 і МіГ-29. Сёння ў адпаведнасці з задумай лётна-тактычнага вучэння прайшлі палёты з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД). У выкананні палётаў прынялі ўдзел тэхніка і экіпажы 206-й штурмавой авіябазы і 927-й знішчальнай авіябазы. Мерапрыемства праводзілася для адпрацоўкі выкарыстання аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў і падрыхтоўкі лётнага складу да выканання палётаў з выкарыстаннем АУД. У забеспячэнні палётаў былі задзейнічаны розныя воінскія часці, падраздзяленні і службы ВПС і войскаў ППА. Упершыню пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД) у гісторыі ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі была ажыццёўлена 14 красавіка 2007 года. Тады на аўтатрасу прызямліліся два самалёты-штурмавікі СУ-25УБ са складу 206-й штурмавой авіябазы. Летам таго ж года аўтамабільную дарогу праверылі на трываласць знішчальнікі: 4 жніўня пасадку на АУД ажыццявілі МіГ-29 і СУ-27 61-й знішчальнай авіябазы.-0-